Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Навум Гальпяровіч

galperovich.jpg
Нарадзіўся 14 студзеня 1948 года ў Полацку. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў грузчыкам на заводзе шкловалакна, карэктарам, літсупрацоўнікам у мясцовай газеце, вучыўся завочна на факульцеце журналістыкі БДУ. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк, дзе працаваў рэдактарам радыёвяшчання аб’яднання “Палімір”, карэспандэнтам гарадской газеты “Хімік”. З 1981 года – уласны карэспандэнт рэспубліканскага радыё ў рэгіёне, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве і працуе ў Мінску: намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе “Вожык”, затым намеснікам старшыні Саюза Беларускіх пісьменнікаў, галоўным дырэктарам замежнага вяшчання Беларускага радыё. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут. Першы верш надрукаваў у гарадской газеце Наваполацка «Химик» у 1967 г. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). У 1990 г. выйшаў зборнік вершаў «Брама». Аўтар кніг паэзіі “Востраў душы”, “Струна”, “Святло ў акне”, “Гэта ўсё для цябе” “Голас і рэха”, кнігі прозы “Шляхі і вяртанні”, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках і перыядычным друку. На вершы Навума Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.Air Jordan XXXI 31 Shoes


Сярэдняя: 4 (12 галасоў)
*** Душа сумуе па душы. Як неабходна ім сумоўе, Нібы каханне ці здароўе, Нібы само жаданне жыць. Як гэта трэба , каб цябе Мог нехта выслухаць зычліва!.. Так прагне промня сонца ніва , Так прагне снегу санак бег, Вясну так мрояць капяжы, Так б’юць з падземных вод крыніцы… Душа сумуе па душы, Каб ціхім шчасцем наталіцца. Nike


Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
*** Якое неба выблісне з аблок !.. Нібы кране істоту раптам неруш , Нібы з душы здымае боль і немач Яго бясконцай вечнасці куток. Гляджу на неба ў сцішанай мальбе Пра лёс дзяцей і роднае краіны, Пра дараванне за мае правіны, Якія помню ў стоенай журбе. Няўжо мне гэта мроілася ў сне : І шчасце слёз , і боль , і крык мой немы, І ратаванне , чыстае , як неба, І светлае , як першы ў полі снег?.. New Balance


Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
“ Мне сняцца сны аб Беларусі…” Я. Купала Пралог Каб пачынаць з чысцюткага ліста , Я б паўтарыў яшчэ не раз вандроўку У велічны загадкавы Кітай , Пра што жадаю ўзгадваць я зноўку. Нібы на стужцы , нагадае мне Пра час нядаўні зноў карціна тая. Як я стаю з сябрамі на Сцяне * І ўголас Багдановіча чытаю. Як уздымаўся ўвысь фунікулёр Да неба , да аблокаў і вяршыняў, І быў палёт да гор , нібы да зор. Што пахаваліся ў нябёсах сініх. І бачылася , што куды ні глянь , Прастора ўся напоўнена вякамі І веліччу, нібы гара Тайшань , Якая паўставала перад намі. І плыў над храмамі салодкі дым І да яго працягвалі мы рукі. Здаецца ні стагоддзі , ні гады Спакой такі не здолелі парушыць. Былі мы на радзіме мысляроў, Настаўнікаў , асветнікаў , паэтаў, Пісьмёнаў даўніх і таемных слоў. Я лёсу зноў падзякую за гэта І буду я яшчэ не раз казаць , Што толькі так сусвет спазнаць магчыма , Каб у кутках далёкіх пабываць І ўбачыць зноў Радзіму прад вачыма. * Вялікая Кітайская сцяна – унікальны помнік гісторыі і архітэктуры сусветнага значэння. *** Якая над Шанхаем ноч плыве І зоркі зіхацяць над хмарачосам !.. І цеплаход, і ветлыя матросы- Усё гэта ўспамінам ажыве. І я тады , на тым краі зямлі, Маленькаю пясчынкаю сусвету Адчуў усю бяскрайнюю планету І сіл , раней не зведаных , прыліў. Бо там і Мінск , і родны Полацк мой. Якія так далёка ад Шанхая . А паміж імі – я , як ніць жывая. Уплеценая ў вечнасці сувой. Гатэльны нумар , нібы той каўчэг , Ляцеў праз ноч , спякотны душны морак , Да вечнасці , да тых шанхайскіх зорак . І быў яго імклівы лёт і бег. Ды голас мне нашэптваў : “ Пачакай. Вось толькі ў небе месяц заіскрыцца, Табе Радзіма любая прысніцца І прыплыве праз сон табе ў Шанхай. Сон першы Над цэркаўкаю промень залаты, Нібы з нябёсаў таямнічых посах, І Полацк , што падораны мне лёсам, Не страціў сваю веліч праз гады. А ў келлі адзінокай цішыня І толькі дух нябачнай Ефрасінні. Чакае ранак зноў у высях сініх Пачатак новы маладога дня. І Лік святы праз мроіва муроў Вярнуўся ў храм праз сівізну стагоддзяў , Каб памяццю застацца у народзе , Каб светлым промнем засвяціцца зноў. Бо фрэскам тым непадуладны час. А як іх замалёўвалі вякамі !... Ды зрушыўся вякоў замшэлы камень, І вось яны ізноў прыйшлі да нас. І я так верыў , полацкі хлапчук , Што слава майго горада аднойчы Адкрые родным палачанам вочы, Каб годнасць на зямлі сваёй адчуць. Прадслава , сёння бачыў я праз сон , Як ты ступаеш басанож па полі Да вечнасці , да еднасці , да волі , Праз тлум вірлівых і панылых дзён. Каб Еўфрасінняю прыйсці да нас, Нібыта светлым променем іскрыстым І словам мудрым , як крыніца чыстым, Нас бласлаўляць зноў праз вякі і час. А потым бацька сніўся малады, І думалася : ён , бадай , не знае, Што сёння яго бачыў у Шанхаі, Як крочыў ён праз мройны светлы дым. Сон другі Мае малыя , Оля і Максім , На возеры са мной у лодцы цеснай Смяюцца і спяваюць звонка песні І я старанна падпяваю ім. І я яшчэ не ведаю , што тут, Дачушка у Шанхаі будзе побач, А з сынам буду дома , ў Мінску , поруч Пісаць артыкулы пра родны кут. Сцякаюць кроплі буйныя з вясла , Сінее лес на беразе далёкім, І столькі сонца , возера , аблокі Нам дораць і спагады , і цяпла … Сон трэці Над Прагаю буяе лістапад, У золаце дамы , бульвары , храмы. І казачныя рыцары і дамы Ідуць паважна ў каралеўскі сад. І мой зямляк у манціі сваёй. Якога называюць тут Францыскам , Што выправіўся з дому ў шлях няблізкі, Каб тут адвечны свой знайсці спакой. Ад Полацка яго пачаўся шлях. Яго, свой горад ён навек уславіў. І помнік сваёй мудрасці паставіў У друкаваных вылітых радках. Ён на чужыне , як і я , праз ноч Імкнуўся да Дзвіны , да ранкаў росных , Да вечароў , празрыстых і марозных , Да светлых мрояў і прыгожых сноў. Як пчолы вуллі памятаюць, так. Як птушкі гнёзды родныя , святыя , Ён нёс сваёй зямлі радзімай знак , Па ёй заўжды праносіў настальгію. Сон чацвёрты Ля Брацкай школы я хадзіў не раз І там пад ціхі пошум думных кронаў Узгадваў пра манаха Сімеона, Пра яго вучняў , пра суровы час. Калі яго паклікала ў Маскву Паэзіі высокае служэнне І рыфмаў размаітае мігценне, Што назаўжды ўскружыла галаву. І там , у клетцы залатой , калі Сярод палат раскошных і харомаў Імкнуўся ён у думках пакрыёма Да полацкай адвечнае зямлі. Бо Полацкім назваўся назаўжды, Пакінуўшы ў гісторыі найменне. Высокае , як дух і як знаменне Нам , каб яно свяціла ўсім заўжды. Сон пяты На светлым лузе над Дняпром сівым Ідзеш , бялявы , ўмешлівы , прыгожы. Гаворыш мне пра ЛІМ. Пра лёс , пра “ Вожык “. Пра ўсё , калі ты быў яшчэ жывым. Цябе каторы раз прысніў я зноў. І кожны раз, калі ідзеш праз лета . Праз луг , які завецца Пісьмянкоў, Куды збіраюць кожны год паэтаў. І ціснецца салёная сляза , І даўні твой радок перафразую : -Алесь , табе не хочацца назад ? І ведаю : адказу не пачую. Замест эпілога Так у шанхайскай ночы я прысніў Усё , што жывіць мроі і памкненні. І ў гэтым дзіўным летуценным сненні Сваёй Радзімай дарагой я жыў. Так шмат цудоўных месцаў ёсць вакол. Але чаму сваё шукаюць вочы? Чаму ізноў прачнуся сярод ночы. Убачыўшы світанне над ракой?.. І цэркаўкі маленькай сілуэт, І саду красавіцкія пялёсткі, І Беларусі гарады і вёскі— Адзіны назаўжды Айчыны свет. Яна – маё натхненне і выток . Яна – мая нявеста і каханка . Пяшчотная , як маці калыханка. Нібы гаючае вады глыток . Я не стамлюся пра яе спяваць! І хай ўвальецца гэты сціплы голас. Нібы зярнятка ў поўны спелы колас . І большага не стану я жадаць. Лім №43 за 1 лістапада 2013г. Adidas