Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Якое неба...

Сярэдняя: 3.3 (14 галасоў)
Якое неба казачнае! Ваў! Спеў акварэлі і... аэразолі! Што за Арфей яго "нафеяваў" і любавацца кожнаму дазволіў? Які Паэт, МузЫка і Мастак жывапісаў такую ўцеху сэрца — "аранжаваў" будзённы вечар так, што, як шэдэўр мастацкі, абяссмерціў і, атуліўшы горняй мілатой, з'явіў Сябе — Ўсесутнаснага — людзям? Хто не праспаў цудоўнейшае, той красы такой ніколі не забудзе. І будзе дзякваць Творцы усяго за справы Рук і Сэрцайка Яго. Jordan