Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Там, дзе спеюць туманы...

Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

Там, дзе спеюць туманы.
За далёкай вярстой,
Ў садзе цёткі Ліксаны
Густа б'е лістабой.

Ў садзе цёткі Ліксаны
Ветры спаць прыляглі.
Яблык спелы, крамяны
Пачарнеў на зямлі.

Больш ніхто тут не вохкне,
He збярэ навіну,
I заб'юць сёння вокны,
Як учора — труну!

Уздыхаюць суседзі,
Што крыху падпілі:
— Каб былі ў яе дзеці...
— Ах, каб дзеці былі!

— Ўсё чакала Усціна,
Ды чакала дарма...
— Дзетак бусел не скінуў.
I ў капусце няма.

...Там, дзе спеюць туманы,
За далёкай вярстой,
Ў садзе цёткі Ліксаны
Густа б'е лістабой.



за душу берёт. очень хорошие

за душу берёт. очень хорошие и конкретные строки о нашей сегодняшней жизни. Вообще Алесь Письменков-это талант, который как звезда ярко загорелся и быстро угас. И это обидно и жалко.Какие-то алкаши и бездельники ходят и коптят небо- а нормальные люди умирают? Скажи Господи, где же справедливость?

Чытаеш гэты верш і адразу

Чытаеш гэты верш і адразу ўспамінаюцца пустыя хаты ў вёсках, закінутыя хутары....Добры верш)