Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таткава мова, матулін напеў

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Утульнаю, роднаю хаткаю, Смачнаю, цёплай аладкаю Вее ад мовы таткавай, Роднае мовы мае. Клопатам і пяшчотай, Асенняю пазалотай, Ці туманом употай У думкі яна прыплыве. Хоць папракне з дакорам, Разбудзіць сумленне і сорам, Ды гора з ёю не гора, Як быццам агеньчык сагрэў. Натхняе на вершы і песні Вясенняй пралескай на ўзлессі. Дай Бог нам скрозь вечнасць пранесці Мовы матулін напеў. Sneakers