Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Трамвай

Яшчэ не ацэнена
Трамвай ляціць, сняжынкі б’е, Цікуеш снег ты праз акно. І шэнціць мне, шанцуе мне: Як добра, што не на метро. Напэўна не — не падыду: Не хопіць смеласці як след. Патрэбных слоў я не знайду! — Пусты цяпер мой моўны свет. А я б сказаў табе так шмат — Пра гэты дзень, сябе, людзей. Ды моцна так, мацней ў стократ Так рвецца сэрца ад грудзей. Ужо на працу не паспець! Магчыма, больш яе няма?! Цяпер глядзець, давай глядзець У вочы лепшага нам дня. Трамвай ляціць, і снег — у такт — Бы ладзяць звонкае святло! І ладна як, і добра так, Што гэты раз не на метро. KD VIII N7 Glowing