Цалуе вецер лісцейка бярозы,
Смяецца смехам вольным, маладым.
А я губляю зоркі на дарозе
І думаю, што Вечнасць - гэта дым.
Куды ж нясу сваю любоў і славу?
Навошта грудзям залачоны крыж?
Я чую гімны - так пяюць мне травы,
І ты, зямля, струной дабра гучыш.