Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Максім Меркулаў

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

На мейсцы вырубаных садоў і паркаў
Растуць высокія будынкі.
Будынкі з тысячамі квартер
І мільёнамі чорных вокан.
І тым, хто іх будаваў, здаецца,
Што гэтыя волаты назаўсёды
Сталі панамі новай прыроды. Але...
Ноччу
Ў кожнай квартэре,
Ў кожным пакоі
З'яўляюцца душы забітых дрэў,
Якія шумяць лісьцейкам
Над ложкамі дзяцей і дарослых.



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Я стаміўся і сеў на шырокую лаву.
Але мая дарога ня стала мяне чакаць і хутка пабегла далей.
Тады я схапіў яе і прывязаў, як каня, да моцнага дрэва (яно расло побач).

Цяпер адпачыну.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Раней,
Калі я меў шаснаццаць гадоў,
Я вешаў на сьцены люстра
І думаў, што жыву ў храме,
Бо навакол мяне - іконы.
Але гэта былі толькі люстра...

Цяпер мне дваццаць тры
І я вешаю на сьцены іконы,
І баюся нават падумаць аб тым,
Што ўсе яны - адлсютроўкі.



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Маё шчасце - мая маладосць!
Ты цалуеш мяне, як дзяўчына.
І, пакуль я жаданы твой госць,
Дай на хвалях тваіх адпачыну!

Маладосць... Кроплі чыстай вады
Апрануць чалавецкае сэрца,
Каб яго захініць ад бяды,
Каб магло дабрынёю сагрэцца.

Прыйдзе час развітання с табой,
Але вер - я тады ня заплачу.
Стану з лёсам жарстокім на бой,
Пераможу яго і... прабачу.

Меркулаў Максім Робінавіч, г. Кіеў, Украіна