Цераз крыўду і боль, і нянавісць людскую,
Сцяўшы зубы, не ведаючы іншых слоў,
Я сябе, як вар'ят, паступова катую
У гучанні нямым гэтых шэрых радкоў.
Я не ведаю, дзе і калі гэта будзе:
Можа заўтра, а можа год праз пяцьдзесят.
За грахі мае ўсе мяне хтосьці асудзіць,
Моўчкі справу даробіць нахмураны кат...
Заплачу ўсё спаўны, колькі будзе патрэбна,
Покуль уздых свой апошні не вырву з грудзей.
Ну а зараз судзіць мяне, праўда, дарэмна,
Я не горшы, паверце, за іншых людзей...