Ці васількі , а ці валошкі
Збіраў Васіль да самай ночкі.
Збіраў у кошык ля ракі
Для Васілісы пялёстачкі.
Яны ж свяціліся над ракой
Сваей нябёснай сінявой.
І чай пахучым стане трошкі
Калі ў ім цвітуць валошкі.
Зімой настрой падыме чай
З яго валошкі не выбірай.
Іх завары яшчэ разок
І адпраўляй у тармасок.
Яны ж табе напомняць лета
І іх цяплом будзеш сагрэта.
Васіль валошак насушыў
І Васілісе падарыў.
Трымай кавалак лета ў зіму.
Валошак цэлую карзіну.
Чаёк гарачы папівай
І Васіля ўспамінай.
Калі б не гэтыя валошкі
Не убачыў ён каханай вочкі
Якія свецяць сінявой
Нібы цвяточкі над ракой.
Калі Васіль прыносіць іх
То ў сэрцы радасць удваіх.
Гэта ж чароўныя цвяточкі
Ці васількі , а ці валошкі.
04.12.2018 Лілія Воранава (Заяц)