Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці верыць?

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Паверыць бы ў цуд,
забыцца на няшчасці…
З душы саскрэбсці бруд,
не трапіць к зверу ў пашчу.
Паверыць у цуд зімовы,
калі зваліўся снег.
І каб ліліся словы,
і ледзяшы са стрэх.
Паверыць, не баяцца,
што цуд растае рэхам
і што ўсё змяняцца
можа, к цудоўным, светлым мэтам.
Ды ўявіць сабе, што дзесьці,
ёсць свет цудоўны, незямны.
Дзе больш ніхто не ўмее помсціць,
дзе срэбны снег блішчыць у начы.
Дзе хвоі, снег і зоркі,
і людзі з сэрцам мяккім.
Вось гэта цуд, ды толькі,
паверыць трэба ў казкі…