Сумны.
-Чаму сумуеш,друг? –хачу пачуць.
-Маю нявесту замуж выдаюць.
-А за каго,ты ведаеш ці не?
-Як,за каго! Канечне ж – за мяне!
***
***
-А што між вас было той ночкай?
-Зусім нішто,нават сарочкі.
***
Жаніх і нявеста.
-Вяселле зробім на каляды.
Таму ты,пэўна,будзеш рада?
-Ды не,мой друг,не вельмі надта.
Псаваць ці варта людзям свята?
***
-Ты назаўжды адданы мне?
І не зірнеш ты на другую?
-Нявестай будзеш для мяне
Заўсёды.- Гэта гарантую!