Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цудзенішская школа

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

На ускрайку вёскі,проста на пагорку,
Там,дзе купка сосен шалясціць гаворкай
З небам і паветрам,чысценькім наўкола,
Шмат гадоў працуе ў Цудзенішках школа.

Нам у ёй утульна,хораша жывецца,
Нам у вокны класаў сонейка смяецца,
У школьным скверы птушкі весела спяваюць,
Добрымі быць вучнямі нам усім жадаюць.

Сёння любай школе шчыра абяцаем:
Заўжды ганарыцца сваім родным краем,
Ганарыцца школай,ганарыцца вёскай,
Росшай разам з намі беленькай бярозкай…

Дабрыні настаўнікі ў школе навучаюць,
Частку свайго сэрца ў нас яны ўкладаюць.
Атрымаўшы веды,пойдзем мы у людзі,
Але ж нашу школу мы не пазабудзем.

На ускрайку вёскі,проста на пагорку,
Там,дзе купка сосен шалясціць гаворкай
З небам і паветрам,чысценькім наўкола,
Шмат гадоў працуе ў Цудзенішках школа…