Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цябе…

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Цябе… і толькі я цябе кахаю!
Ты бачыш? Стала я зусім другая.
Маўчыш… не ведаеш што трэба адказаць?
Тады ідзі, не буду я цябе трымаць.
Але пастой! Я зараз не магу…
Ты мне патрэбен, я з часам не іду ў нагу.
Ты падтрымай мяне ў час трывожны.
Ты, толькі ты! Мне не патрэбен кожны!
Не давяраеш мне? Не трэба…
У каханні назаўжды патрэба.
Ты чуеш? Я сур’езна зараз!
Але ж не трэба ад цябе чакаць адказ.
І зноў маўчыш… не хочаш размаўляць?
Тады не буду гэту тэму закранаць.
Ты слухаеш мяне так кожны раз,
А мае словы для мяне алмаз.
І я ніколі проста так іх не кажу,
А мае сэрца падвярглося крадзяжу.