Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дар'я Бабровіч

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Прыгажосць зямелькі роднай
На заўжды запомню я.
Хай з’яўляецца не моднай,
Але ж тут мая сям’я.
Рэчка, поле, лес і дахі
Да чаго ж знаёмы мне!
Тут пяюць прыгожа птахі,
Як ніколі і нідзе.
Тут кароўка, там авечка,
Бабка з дзедкам на двары.
Ты скажы ім хоць славечка,
А лепей ім дапамажы…



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Родная мова, прыгожая мова,
Ты паважана для ўсіх.
Мілыя гукі складаюць то слова,
Дзе можна ўбачыць сваіх.
Ты як яскравая зорка ў небе
Шлях пракладзеш у начы,
Каб беларус адшукаў беларуса
І ніколі не здрадзіў роднай зямлі.
Родная мова, ласкавая мова
Ты будзеш вечна жыць у сям’ і!
Бо ты складаешся з часткі асноўнай
І памятаеш усе яе карані!



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Цябе… і толькі я цябе кахаю!
Ты бачыш? Стала я зусім другая.
Маўчыш… не ведаеш што трэба адказаць?
Тады ідзі, не буду я цябе трымаць.
Але пастой! Я зараз не магу…
Ты мне патрэбен, я з часам не іду ў нагу.
Ты падтрымай мяне ў час трывожны.
Ты, толькі ты! Мне не патрэбен кожны!
Не давяраеш мне? Не трэба…
У каханні назаўжды патрэба.
Ты чуеш? Я сур’езна зараз!
Але ж не трэба ад цябе чакаць адказ.
І зноў маўчыш… не хочаш размаўляць?
Тады не буду гэту тэму закранаць.
Ты слухаеш мяне так кожны раз,
А мае словы для мяне алмаз.
І я ніколі проста так іх не кажу,
А мае сэрца падвярглося крадзяжу.