Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў,
Быццам у іх адвалілася дно
Зазлую і крычу:"Хопіць!Досыць!"
Шэры снег ты ідзеш усё адно...

І здалёк набліжаецца шэрасць...
Вецер моцны і ўсё зноў у разнос
Гора цяпнеш...ці трохі ці цераз
Мы гарэлкаю лечым неўроз...

Трохі лепей...Цяпер не чуваць
Шэрых шын...шэрых плям на дарозе
Адбаліць... ды захочацца спаць
Моцна сцісну цябе я у аблозе

Добры вечар цяпер я с табой
Непатрэбна мне светлае заўтра
Мяккі свет і ўтульны пакой...
І няхай невядома што заўтра

Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў
Быццам у іх адвалілася дно
Зазлую і крычу:"Хопіць!Досыць!"
Шэры снег ты ідзеш усё адно...