Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Твой розум - планета ікс...

Яшчэ не ацэнена

***
Твой розум - планета ікс,
цябе зразумець не магу я.
У навушніках грае клубны mix,
душу не сціскае ніякая збруя.

Новы тып – загадкавы вобраз,
што ў галаве, што ў душы?
З новай планеты моцны голас
з тваёй невядомай цішы.

Маладосць вясной дыхае,
колькі розных шляхоў!
Я разбіраю тваю невядомасць
скрозь сонную повязь вякоў.

Новая вера твая ў жыццё,
новая смерць і канец.
Верыш, што шчасце – гэта ўсё,
а гора – Ісуса вянец.

Я ўбачыў тваю інапланетнасць,
свет, цэлы свет у табе.
І тры хвіліны – гэта вечнасць,
калі бог заве к сабе…

2014 г.