Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Творчасць

Яшчэ не ацэнена
У майстэрні,у цішы незвычайнай, Бы ў храме нябачнага бога, Творыць майстар,даўно шкпінарам Тут прапахлі і столь, і падлога Вось замёр ён і быццам чакае, быццам бы на мяжы адкрыцця. І з мальберта за ім назірае Пільны позірк мадонны й дзіця. За мазком зноў кладзецца мазок, Пэндзаць борзда на холсце танцуе. У пакой прабіраецца змрок - Ужо позна,а ён ўсё малюе. Муза шэпча на вуха,як сыну, Толькі майстру вядомыя словы. І на беленай простай тканіне Цуд зямлі нараджаецца новы… Толькі ранішняю парою Пэндзаль выпадзе з пальцаў ягоных. Спіць мастак. На яго са спакоем Звышыні пазірае мадонна… Lunarcharge Premium