Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты мяне не чакай

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Ты мяне не чакай, я прайшоў красавіцкім дажджом,
Ручаямі імклівымі збег да бліжэйшай рачулкі.
Бачыш, следам за мной непад'ёмным паўзе багажом
Груз нядаўніх турбот, напаўняючы грукатам гулкім
Нібы рэхам, прастору між намі. І гэта фінал
Нашых зносін, нацягнута-штучных, засеўшых у багне.
Дай мне сплысці адсюль, адчыні да свабоды канал.
Той плыве да сапраўднага шчасця, хто гэтага прагне.
Ты мяне не чакай. Нібы боль успамінаў былых,
З паваротам ракі назаўсёды я знікну адгэтуль.
У цябе будзе шанец да ранку кахаць маладых,
Я падставу знайду дасягнуць нерэальную мэту.

23.05.2013



Выдатны верш!!! Працінае...

Выдатны верш!!! Працінае...

Ведай нашых!!! Дзякуй,

Ведай нашых!!! Дзякуй, даражэнькая)))