Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты напішы мне ліст па-беларуску

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Ты напішы мне ліст па-беларуску Я буду кожны дзень яго чытаць З шырокай брамы выйду я да вузкай Па-беларуску з Богам размаўляць Ты прачытай мне верш на роднай мове Яго ў сваёй душы я зберагу Ён прарасце пралескаю у рове Вясной на цёплым сонячным баку Ты заспявай мне песню, што спявала Бабуля нам, зусім яшчэ малым Тады нам слухаць часу не хапала Ну а цяпер – ў душы адзін палын Ты размаўляй са мной, як размаўлялі Калісьці нашы слаўныя дзяды Каб яны нас здалёку бласлаўлялі Каб мы жылі у свеце заўсягды Ты напішы мне ліст па - беларуску З глыбокай, сівай, слаўнай даўніны З шырокай брамы выйду я да вузкай і зазваню што сілы у званы Nike React Element