Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты паверыць не просіш...

Яшчэ не ацэнена
Ты паверыць не просіш… Калі сэрца агорне адчай, Свет паблякне ў вачах навакольны, Адно слова тваё: «Выбачай» І на сэрцы спакойна і вольна. Калі выйсця, здаецца, няма І трывога трымае ў палоне, «Не хвалюйся,-сказаў бы,-дарма», І адступіць трывогі бяздонне. Калі змрочных пачуццяў сувой Апусціць прымушае зноў рукі, Мне вярнуў бы пяшчотай спакой І жыццё пацякло б без прынукі. Калі б нават і страціў давер Ці папрокам пакрыўдзіў балюча, Папрасіў бы: «Яшчэ раз павер». Боль зрабіўся б зусім не пякучым. …Твая постаць мільгнула ў акне, Паміж намі расчынены дзверы. Ты паверыць не просіш мяне, Сам сабе, пэўна, болей не верыш. 2002г. KD VIII Elite High


вельми падабаюцца вашыя вершы

вельми падабаюцца вашыя вершы