Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты ведаеш, ёсць два Свiцязi

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Ты ведаеш, ёсць два Свiцязi Два, можна сказаць, браты Два светлыя хлопцы-вiцязi Мiж нашай хлуснi й лухты З вадою такой празрыстаю З чаротам па берагах Што душы ад бруду чысцiць нам I сiлы дае у руках Я знаю, паэты слынныя У вершах апелi той Што хвалi нясе няспынныя Наваградскай стараной Валынскi – не знаю, хто узгадваў А ён мне крыху даражэй Бо нас у дзяцiнстве радаваў I стаў да душы блiжэй Два Свiцязi – два прытулачкi Мiж небам i грэшнай зямлёй I плёскат iх мне усё чуецца З абодвух бакоу на ёй Два Свiцязi – вочы сiнiя Што ў неба глядзяць з зямлi Мне гэтаю ноччу снiлiся Бо сэрца ў палон ўзялi Air Jordan IV 4 Running Shoes