Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У добры час!

Яшчэ не ацэнена

Дзень абяцае быць прыгожым -
Шчыруе сонца за акном.
А на душы ўсё ж трывожна,
Бо не адным жывём мы днём.

Які сюрпрыз падорыць заўтра?
Чаго чакаць ад іншых дзён?
Мо, турбавацца і не варта -
Як набяжыць, так пражывём...

Ды не даюць спакою думкі -
На тое ж ён і чалавек.
Шукае выйсця, паратунку
Пакуль пляце карункі век.

Заўжды чагосьці не хапае,
То нешта рупіць, то баліць.
А прыгажосць наўкол такая -
Вясна дае жаданне жыць!

Усё пяшчотней сонца ззяе -
Спяваюць птушачкі ў адказ.
Зямля руплівых рук чакае -
Марудзіць нельга...
У добры час!
13.04 - 2015г.