У мураша — касмічная душа,
Ён заўважае — працаўнік бывалы,
Каб на пагорак выехаць, спярша
Натужна завываюць самазвалы.
Аддыхваюцца доўга апасля,
Прастуючы абуджаным прасторам,
I гулка ходзіць ходырам зямля
Пад коламі.
He ў прыклад некаторым
Прывык рабіць ён справу найцішэй:
Лёс падарыў падобную раскошу —
Разоў у сотню за сябе цяжэй
Штодня патрэбную валочыць ношу.
I злыдзень яго дом знішчаў агнём,
I ненасытныя дзікі лычамі.
Забыўшы на ўсе крыўды, дзень за днём
Ён сноўдае з мазольнымі плячамі.
Пражыць не спадзяецца задарма,
I калі цьмяна шыгалле шамрэе
Ці загалосіць доўгая зіма, —
Сябе самога даўняй стомай грэе.
Не бачыў той мураш
Не бачыў той мураш людзей,
Якія ціснулі на тормаз.
Калі з гары ляціш хутчэй,
Ёсьць небяспечная няроўнасьць.
Скідае нават самазвал,
Не тое, што мурашку,
Неасэнсованы аўрал(!),
Які кідаецца на ўзгадку.
У развіцці магчыма ўсё!
І нават проста неабходна
Знайсьці каштоўнае сваё,
Ды прадугледзіць іншых годна.