Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У нас лясная старана...

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

У нас лясная старана —
Ласі прыходзяць у гароды,
I ад світання да цямна
Снуюць птушыныя чароды.

Буслы на ліпах гнёзды ўюць,
Гадуюць буслянят чубатых
I кожны год амаль нясуць
Праз коміны дзяцей у хаты.

Зямляк мой працаваць мастак
Сякерай, плугам і пілою
I лайдакоў не любіць так,
Як лес не любіць сухастою.

Нам давялося на вяку —
Навалы край наш не мінулі,
У кожным дрэве ці суку
Сядзяць заржаўленыя кулі.

Лес зелянее за акном.
Жыве народ у ім што трэба.
Ідзі да нас, як у свой дом,
А калі вораг — як у крэпасць!