Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У прыёмнай перад Смерцю

Сярэдняя: 5 (198 галасоў)

— Чаму тырчаць у прыёмнай душнай,
Чакать трывожна судны час?
Давай-ка, Смерць, з табой нясумнай
Махнем па чарачцы за нас.

Не за здароўе, — дзе ўжо нам ужо, —
А за настрой маёй душы.
Паслухай! Ты не хочаш замуж?
Усе бабы хочуць, не смяшы!

Я з Восенню бываў у ложку,
З Вясной і Летам — не забыць!
З Зімой — ...хоць потым хворы трошкi...
Цябе змагу я дагадзіць!

Давай, Краса, рублёў, дарэчы,
Заняць не хочаш на гадок?
А лепш, пайшлi накацiм, зрэшты,
Парвём парадак і ў шынок...



Добра!;)))

Добра!;)))

Яскрава!!! "Усе бабы хочуць,

Яскрава!!! "Усе бабы хочуць, не смяшы!"

Бліскучы гумар аўтара -

Бліскучы гумар аўтара - выдатны! Прыгожы аптымізм праглядаецца ў кожным наступным слупку! Канцоўка - цуд

Смерць асаблівая занадта. Усё

Смерць асаблівая занадта.
Усё тыповае бярэ,
Што незвычайнае не вабіць
хутчэй імкнуцца да сябе.

Але ж яна дае прастору,
каб нарадзілася яшчэ
ў памерах трох такіх тыповых
хаця б крыху жыцця табе.

Вагой яна ў часе рушыць
імкненне надта бегчы прэч.
Але ж ён спрытны ,час той, мусіць...
І нават ёй жыць не дае.)

Вялiкi дзякуй за экс, Франак

Вялiкi дзякуй за экс, Франак Нырка! Безумоўна, ты правы!

Дзякуй і Вам, што правільна

Дзякуй і Вам,
што правільна зразумелі.)

Файны верш!)

Файны верш!)

Цудоуна!

Цудоуна!