"У сэрцы веска невялічка "
  Дарог у нас было нямала
  Жыцце насіла і матала
  Былі чужыя гарады
  Ляцелі хуценька гады
  І хоць далека ад радзімы
  Дамоў вярталі успаміны
  Пах яблык,скошанай травы
  Вяселы гоман дзетвары
  У сэрцы веска невялічка
  Журчыць у алешніку крынічка
  Сярод палеў гуляе рэчка
  Пад дахам ластаўкі гняздзечка
  Няспешна конік цягне плуг
  Заве,галекае пастух
  Паціху гоніць гурт на луг
  Буслы клякочуць у гняздзе
  Вярба глядзіцца у вадзе
  Туман малочны па-над ей
  Сваей нябачнаю рукой
  Падхопіць вецер пакрысе
  У бездань неба панясе
  Каб зноў праліцца над зямлей
  Нябеснай летняю вадой
  Імглою легчы не палеткі
  Абмыць расою травы ,кветкі
  Узлятаюць думкі да нябес
  Ляцяць да тых мясцін дзе рос
  І гоніць ветрам успаміны
  У родны кут сваей радзімы.