Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У свеце , дзе няма любові вечнай...

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

У свеце, дзе няма любові вечнай,
мне не патрэбна вечнае жыццё.
Які быў сэнс імчацца па сустрэчнай
туды, дзе ўсіх чакае забыццё?
Душэўны боль штурхнуў ці боль фізічны
насустрач асляпляльнаму святлу?
Як выглядала гэта нелагічна!
Вар’яцвам быў мой апраўдальны тлум.
Неадэкватнасць пільна заўважалі
ўсе тыя, хто ніколі не кахаў.
Заплакалі каменныя скрыжалі,
калі абраннік мой мяне прадаў,
не за чырвонцы і не за дукаты,
аддаў за так, як непатрэбны груз.
Умомант пачарнеў мой свет стракаты,
знік у Сусвеце месяца гарбуз,
што так любіў сачыць за намі з неба,
на мора падаць сцежкай люстраной.
Як лёгка памяняў ты сваё крэда!
Усё аддаў за паказны спакой.
Каго любоў стамляе, той не варты
жыцця сярод пачуццяў незямных.
Я ж для цябе не маю нат пагарды:
прымі мой жаль і сумны мой уздых.



Уздыхні .. З палёгкай... Рукі

Уздыхні ..
З палёгкай...
Рукі атрасі...
І зранку ...
Па расе...
Хадзі ...хадзі ...
Пакуль не вернеш
Радугу ...
ў жыццё.