Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У тумане

Сярэдняя: 4.9 (16 галасоў)

Нехта нябачны
У шэрым тумане
Ціха гукаць мяне
Вечарам стане
Голасам, поўным
Пяшчоты і болю.
— Хто ты? — спытаю.
Адкажа мне:
— Воля?
Толькі пачну
Да яе набліжацца —
Голас паціху
Пачне аддаляцца.
Следам пайду я,
I будзе навокал
Шэры туман,
Хоць выкалі вока.
Сэрца заные,
I стомяцца ногі.
Стану.
Адчую,
Што збіўся з дарогі.
Гляну я ўніз —
Там недзе
Далёка
Сонца пачне
Выплываць з-за аблокаў.



Дуже гарний вірш!!!!

Дуже гарний вірш!!!! Неймовірно енергійний та оптимістичний. Випадково прочитав його ще у 1989 році - і досі пам'ятаю, хоч і не вчив у школі білоруської мови.

Дзякую, гэта мой самы любімы

Дзякую, гэта мой самы любімы верш, ён для мяне, як малітва!