Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У выпадковасці сустрэч...

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

У выпадковасці сустрэч
Ёсць непазбежнасць расставанняў.
Як адзіноцтву не пярэч --
Усё забудзецца дазвання.
І не прыпомніць дзень і час
Таго далёкага спаткання,
Яно не патрывожыць нас,
Яно без нас у вечнасць кане.
І толькі ў горкі час трывог,
Калі табе цяпла не стане,
Успомніш ты адну з дарог,
Як непражытае каханне.