У збан, які ўжо поўны, не нальеш…
Пусты ж умесціць дождж дароў ад Бога…
Таму ў галодны дух сыходзіць верш,
А ў сыты – не запхнеш ужо нічога.
Так талент, не прысычаны нічым,
І прагне, і ўмяшчае, і стварае…
А сноб, які прабіўся ў багачы –
П’е славу, ды ўсё меней ў духе мае…