Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Удзячнасць

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Шчыры дзякуй, табе, за маё адзіноцтва,
За надзеі, якія мяне збераглі,
Недаказанасць слоў і няздзейснасць прароцтваў,
За віхуру на сэрцы ў гарачыя дні.

Шчыры дзякуй, табе, за сапраўднасць імгненняў,
За пакінуты ў думках пранізлівы след,
За гуллівай вясны маладое кіпенне,
За жыццё, ад якога душой не аслеп.

Шчыры дзякуй, табе, за сямейнае шчасце,
Хоць дарыла не мне ты пяшчоту сваю.
Недзе ёсць ты на свеце. Няхай табе шчасціць.
Шчыры дзякуй, табе! Мне баліць – я жыву!