Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Апошні дзень

Сярэдняя: 3 (8 галасоў)

Быў апошні дзень снежня, кружыла завея,
Дзень вісеў нерухома, неўпрыкмет, як жыццё,
І глядзела зіма праз карункавы веер,
Асуджаючы час найвысокім суддзём.

А я слухаў яе дысанантныя ноты,
Храматычныя гамы без гармона ў крыві
І складаў свае думкі ў частоты цэйтнота,
Каб нанова пісаць унікальны клавір.

Узнялі тыя ноты, на крылах панеслі,
Тут я вочы заплюшчыў і адкрыўся душой,
Хоць я сам заставаўся, здаецца, на крэсле,
Але ж быў за далёкай, апошняй мяжой.

У вясёлкавых хвалях мяне прывіталі
На планеце без слёз і непазбытнай нуды,
Бессмяротнага раю лахву абяцалі,
Толькі б зрокся ад нашай Зямлі назаўжды.

Сустракала планета туманаў дажджамі,
У смугу апранала і калола імжой,
Катавала, пытала, якімі шляхамі
Наша сонца забраць, можа, я раскажу.

Адляцеў я за сферы бясконцага свету,
Там, дзе віскуцень з сілай не ўзнімае крыло,
Дзе не дзеюць, не значаць жыцця запаветы,
Дзе нічога, ніколі, нідзе не было.

І тады зразумеў: шчасцем нас не адораць,
Хто б да нас не імкнуўся праз жыцця карагод.
Ад тых мрояў дурных, ад пустых бутафорый
Днём апошнім я збег назаўжды ў Новы год…