Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Вечар

Сярэдняя: 3.2 (12 галасоў)
Я пайду па дарозе ў застуджаны вечар, Дзе здзічэлае лісце пад ветрам пяе. Дождж нязграбна мяне прыабдыме за плечы І густога змяркання таропка налье. З незвычайным гучаннем знаёмых рапсодый У пранізлівых кроплях патонуць агні. Пастаю па калені ў цішы. Сонца сходзіць З невыноснай тугой па напружаным дні. Хмары месяц люляюць утоена, сонна, Навальніцы бразготка ўсё бліжай грыміць… Нешта зменіцца заўтра, а можа і сёння. Праз імгненне, ці зараз зара дагарыць Nike Business