Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Урачыстае віншаваньне з нагоды сьвята Дзядоў

Яшчэ не ацэнена

Землякі, браты, сябры,
Доўжым звычай мы стары:
Ушаноўваць памяць тых,
Хто нас у сьвет прывёў усіх.

Кім бы продкі ні былі —
Земляробы, кавалі,
Ваяводы, ваяры,
Гандляры ці гусляры —
Дар ад іх мы прынялі:
Нам жыцьцё яны далі,
Ды ласкавымі былі:
Нам імя яны далі.
Хай жа продкі ганарацца
Нашай cправай на зямлі
Будзем волатамі ў працы,
У баі і на піры.

Покуль помнім мы пра іх,
Месца нам сярод жывых;
Хто мінуўшчыну забыў,
Той і прышласьць загубіў.

Найшаноўныя дзяды,
Будзем помніць вас заўжды!

У нашых думках — продкаў справа:
Незалежная дзяржава!