Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Урывак з мемуараў

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)
УРЫВАК З МЕМУАРАЎ … На Ўшэсце чатырнаццатага года Мы класам сабралiся на пiкнiк. Бацькi – на дачах. З гэтае нагоды Ва ўсiх адразу смелы план узнiк: Паспрабаваць паклiкаць далiкатна На наш велiкасвецкi мацыён Недасягальных дзеўчанят з прыватнай Гiмназii мадам дэ Рэвiён. На ўзлеске губернатарскага сквера, Там, дзе грымеў i бразгаў скетынг-рынг, Мы разлажылi пернiкi, эклеры, Iрыс, клубнiцы, даўкi размарын. А каб зусiм аслупянелi дамы I не скупiлiся на пахвалы, Дык Яшка Фiнк сцягнуў з бацькоўскай крамы Бурштынавую пляшку марсалы. Васiль Скварцоў дурыўся ў ролi клоўна, Хвалiўся цыркавой будучынёй. (Праз тры гады на хутары пад Коўна Ён быў забiты п’янай казачнёй). Хiхiкала з ягоных жартаў Ядзя – Суседка Яшкiна па этажу. (Расстрэляна на Мойцы ў Петраградзе Пасля эсэраўскага мяцяжу). Марк Кавалёў – паклоннiк сiмвалiстаў – Чытаў Бальмонта Аляўцiне К. Яго айцец быў палiцэйскi прыстаў, Яе – друкар кадэцкага лiстка. (Загiнулi ўдваiх пры артабстрэле, Калi абаранялi Перакоп, Iх векавечнай шлюбнаю пасцеллю Стаў нейкi паўзасыпаны акоп). Цяпер мне уяўляецца, як помнiк, Той шумны i вясёлы скетынг-рынг, На нас адкiдваў сонечныя промнi З бляшанай кроўлi асляпляльны цынк. Ад яркага пранiзлiвага ззяння Прыжмурылiся сёстры Гедымiн. (Ў бардэлi рымскiм закалолась Яня, I Таню там жа знiшчыў какаiн). Чуць у баку, пад буйным лiсцем клёна, Такi ж буйны, парывiсты, як шквал, Алоiз Берг пяшчотна, палка, плённа Рахiль Багрову ў губы цалаваў. Хвастом змяiным завiваўся шэраг Жадаючых прайсцi на скетынг-рынг, I на Рахiль глядзеў з маркотай ў шэрых Сваiх бiблейскiх воках Iакаў Фiнк. Алоiза i Яшку вабiў Дзюрэр. Яны былi сябрамi. (Насамрэч, У Заксэнхаўзэне брыгадэфюрэр Алоiз Берг адправiць Фiнка ў печ Ды будзе сам павешаны ва Ўнечы). З усiх, хто быў на пiкнiку ў той год, Адна Рахiль зышла па-чалавечы, Памёршы ў васямнаццаць ад сухот. Увечары зацiхнуў гул бясконцы, Якiм штодзень хвалiўся скетынг-рынг. За гарызонт закочвалася сонца, Падобнае на спелы мандарын. I не было нi смутку, нi адчаю, Але не пакiдала пачуццё, Што за вуглом з сякераю чакае Шчаслiвае i доўгае жыццё… Air Jordan XVIII 18