Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успаміны

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)
Я помню ёлку ў нашай хаце Ялінкі , снежныя у ваце Настрой чуваўся навагодні І цуд чакалі кожнагодні. Схіліўшыся сядзела маці Пашыць патрэбна для дзіцяці Спадніцу ў школу на агеньчык Дачушка ж , сонечны праменьчык. У хаце нашай пахла хлебам І першым навагоднім снегам. Кот рыжый звіўшыся ляжаў Пад нос мурлыкаў , смачна спаў. Напэўна ж снілася яму Не у сне , а быццам наяву Нарушку мышку ён паймаў Таму й мурлыкаў , смачна спаў. З дзяцьмі каляды ён чакаў Свой апетыт ён ледзь стрымаў. Яму смятаны і масла ўволю А нам гасцінец і раздолле. Так вось было ў дзяцінстве нашым Не ведалі заморскай фальшы . Там Дед Мароз з дзіцямі скача Пра Санту жа ніхто не чуў , ніхто не бачыў ! ADIDAS