Устань з каленаў, галаву ўздымі,
Мой беларускі народзе!
Хопіць запалохвання ды хлусні,
Быць статкам беcпраўным годзе!
Гонар у кожным ёсць, кожны з нас патрыёт,
Але за гады чорнай ночы
Згубілі людзі сумленне сваё,
Закрыўшы далонямі вочы.
Дык колькі часу павінна прайсці?
Гінуць колькі нам год за годам,
Каб мы ў сабе змаглі мужнасць знайсці
Устаць вольным магутным народам!
Колькі крывёю плошчы нам мыць?
Колькі рваць ад плачу нам грудзі?
За кратамі шчэ колькі нам гніць,
Каб нарэшце прачнуліся людзі?
Я мару, каб гэтыя словы пачуў
Кожны, чыя “хата з краю”.
Каб у сэрцы любоў да радзімы адчуў,
Ім верыць у свабоду жадаю!
Божа Магутны! Кінь позірк свой
На гэты край, гісторыяй згублены.
Дзе прасякнута ўсё народнай крывёй,
Д’яблам душы людскія загублены!