Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

барацьба

Сярэдняя: 2.5 (15 галасоў)
Ціха... Чуваць, як крадзецца забойца. Гучна сэрца б'ецца ў грудзях. Бегчы ці ў шафе стаіцца баязліва у блакітных сямейных трусах? Дзіўна... Героям, аднак, не да жартаў. Клюшка - лепшая рэч на зямлі. Джэдай будзе абараняцца, бо шмат яшчэ спраў у жыцці. Памылка... I гнецца чарот супраць плыні. Тадам... Певень у лапах лісы. Крыўдна смяльчак наш загінуў, ледзь ледзь не дажыў да вясны. Adidas Shoes


Сярэдняя: 4 (13 галасоў)
Без надзей, але гатовыя на ўсё, Мы крочым да ратоўнай плошчы. З марамі пра лепшае жыццё Слязяцца на марозе вочы. Мы не здамося, не зробім крок назад, Ніколі мы не ўстанем на калені. Хай памятае мае словы кат, Хутка гарэць яму ў агне пякельным. І ён ілье на нас свае памыі, Ён выкрасліў са спісу жывых нас. Вось прыйдзе час, пазнае моц той плыні, Патрыятычнай плыні, хутка прыйдзе час. І тая хеўра, што побач з табою, Разбягіцца па глухіх кутах. Ты іх карміў народнаю крывёю, Сам сілкаваў народа таго страх. Без надзей, але гатовыя на ўсё, Мы крочым да ратоўнай плошчы. З марамі пра лепшае жыццё Слязяцца на марозе вочы. Гісторыя ў маіх руках, Гісторыя ў маіх далонях, Бела-чырвона-белы сцяг, Магутная літоўская пагоня.Kids Fashion


Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)
Свабоды дух, ляці на крылах, нібыта птах прыгожы, вольны, хай грукацяць сабакі з тылу па-за смуродам навакольным. Ляці вышэй, каб не кранулі тваіх адзенняў снежна-белых шалёныя сляпыя кулі, бо часам бог ратуе смелых. Ляці хутчэй, каб кіпцюрамі цябе не злапіла навала, ды пільны будзь з валадарамі: ім усяго спрадвеку мала. Ляці туды, дзе не хапае такой, як ты, цудоўнай птушкі, хай нехта роў табе капае, як падказалі д’ябла служкі. Свабоды дух, ляці на крылах! Ты – сцяг чаканай перамогі. Для барацьбы надай нам сілы. І міласэрнасці ад бога… Nike Magista Obra


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Устань з каленаў, галаву ўздымі, Мой беларускі народзе! Хопіць запалохвання ды хлусні, Быць статкам беcпраўным годзе! Гонар у кожным ёсць, кожны з нас патрыёт, Але за гады чорнай ночы Згубілі людзі сумленне сваё, Закрыўшы далонямі вочы. Дык колькі часу павінна прайсці? Гінуць колькі нам год за годам, Каб мы ў сабе змаглі мужнасць знайсці Устаць вольным магутным народам! Колькі крывёю плошчы нам мыць? Колькі рваць ад плачу нам грудзі? За кратамі шчэ колькі нам гніць, Каб нарэшце прачнуліся людзі? Я мару, каб гэтыя словы пачуў Кожны, чыя “хата з краю”. Каб у сэрцы любоў да радзімы адчуў, Ім верыць у свабоду жадаю! Божа Магутны! Кінь позірк свой На гэты край, гісторыяй згублены. Дзе прасякнута ўсё народнай крывёй, Д’яблам душы людскія загублены! Mens Trainers