Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віагра

Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)

Маруся, можа ты параду
Якую добрую дасі?
Дзе мне знайсці для мужа раду,
Каго спытаць, куды пайсці?

Ляжыць нібы тое палена
І свішча ў нос на ўсе лады.
Узяўся хоць бы за калена
І то б лягчэй было тады.

Сяброўка, вылячым “калеку”,
Тут невялікі жах такі.
Ты толькі сходзіш у аптэку
Віагру там яму купі.

Давай па норме тыя лекі,
Не будзе спаць муж уначы.
Глядзі вось толькі для бяспекі
Таблетак не перабаршчы.

Здаецца, муж зусім не слабы,
Бадай не надарве свой пуп.
І жменю цэлую віагры
Я боўтнула цішком у суп.

Гатуй і мый — і ўсё задарма,
Настаў, галубчык, гэты час.
Усе жыццё прапала марна,
Цяпер разлічышся за раз.

Мікола вечар быў са мною
І ноч усю мяне кахаў.
Хацела я і раніцою,
А ён, зараза, дуба даў.

Цяпер жыву адна, малюся
Напэўна, век яго такі.
Жанкі! А мо перавяліся
На гэтым свеце мужыкі?!



добры верш, жыццевы

добры верш, жыццевы

Каб не было такога ліха ў

Каб не было такога ліха
ў мужыка з другой жаной,
і сапраўды б той першай чмыхнуць...
у нос – шчэ бачыш, мілы мой?
Яшчэ ты бачыш, ці не бачыш,
як паміраем мы з табой?
Прыдумай нешта, хоць з заначкі,
як быццам ты ўжо(!) з другой.)