Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

гумарыстычныя вершы

Яшчэ не ацэнена

"Раздача бяздомных жывёл".
Вы чулі? Чыталі пра гэта?
А добра, каб хтосьці правёў
Раздачу бяздомных паэтаў.

Мо нехта мяне бы абраў,
Аблашчыў, прывёўшы дахаты,
Ў куточку мне коўдру паклаў,
Наліў у кармушку гарбаты.

Я б вершы яму прысвячаў,
Спяваў дыфірамбы ды песні,
Заўжды на парозе страчаў –
І нам не было б разам цесна.

Але – гэта проста бяда –
Паэтаў ніхто не заводзіць.
Сабаку бяруць ці ката,
Паэты ж нічыйныя ходзяць.

20.03.2011



Сярэдняя: 2.3 (9 галасоў)

Прошлае всё пазабыць

Колы ты на світ ужэ вэсь знаменітыj,
То ек то заjті шэ j до j шіск!?
Да jім покажімо якыjся ціп 7ок ш
Чы навыць новіjшы сціхі зь.

Бы мы j ны j гучыв дэсь колыся Людмілок,
Ек правыць пожарных стацьці.
І вершыКом чы любОвалАся Цівка:
Оj! Прамо Есенін, глядзі!

Ну-да. Бо і Асьцы в Чылнах ты наравывсь.
І ціскав яе ці цяцькы.
Но дэ ж ты, колы ж ты успів так посывыты,
Ажны шо j Ніна ны в кыj.

Екся і какся калісьці я бівся зь
Прамо j за Люськы трускы.
Гэто жэ дывно, колы вдруг Весы вас
Да ны пудымуць на сміх.

Ну, а тем паче, када ты щаслывыj важ,
Шо во сус3в Павучків:
Лысынькы ж завшы тобі росчыкныся і,
Кап ды аш капніць чаішк.

Гонь як наравіма цыпкаца j з ІрКамі!
Ну, бы ж на Камі з вампірк.
Гэта ж цвіточкі зе прам-ткі в спаднічачцы.
А не вуж нешта з гужів.

Ну, ды на Ясельдзі всёж-ткі атлічНенька,
Ненька якася стая над Васільк,
Шося чытала зе j з вершыкав ліпшых всіх.
От бы яе хоць знаjсьці!..

Ды j пасасаці тых слівк,
Шо ны напывся в Рачків ш.

...ну, дык чаго там! Паідзь ва у Мнінск
Ды і ісчы тую відьм.
Екся ж в паездцы суjДоjСывШысь, хі,
Нават іj с тою сясь3чк.

...ну, так хоть как, ЯК, наш новіньКі шрыфт?
Мы ш бо іхь стрець в Городыщь



Сярэдняя: 2.3 (9 галасоў)

Прошлае всё пазабыць

Колы ты на світ ужэ вэсь знаменітыj,
То ек то заjті шэ j до j шіск!?
Да jім покажімо якыjся ціп 7ок ш
Чы навыць новіjшы сціхі зь.

Бы мы j ны j гучыв дэсь колыся Людмілок,
Ек правыць пожарных стацьці.
І вершыКом чы любОвалАся Цівка:
Оj! Прамо Есенін, глядзі!

Ну-да. Бо і Асьцы в Чылнах ты наравывсь.
І ціскав яе ці цяцькы.
Но дэ ж ты, колы ж ты успів так посывыты,
Ажны шо j Ніна ны в кыj.

Екся і какся калісьці я бівся зь
Прамо j за Люськы трускы.
Гэто жэ дывно, колы вдруг Весы вас
Да ны пудымуць на сміх.

Ну, а тем паче, када ты щаслывыj важ,
Шо во сус3в Павучків:
Лысынькы ж завшы тобі росчыкныся і,
Кап ды аш капніць чаішк.

Гонь як наравіма цыпкаца j з ІрКамі!
Ну, бы ж на Камі з вампірк.
Гэта ж цвіточкі зе прам-ткі в спаднічачцы.
А не вуж нешта з гужів.

Ну, ды на Ясельдзі всёж-ткі атлічНенька,
Ненька якася стая над Васільк,
Шося чытала зе j з вершыкав ліпшых всіх.
От бы яе хоць знаjсьці!..

Ды j пасасаці тых слівк,
Шо ны напывся в Рачків ш.

...ну, дык чаго там! Паідзь ва у Мнінск
Ды і ісчы тую відьм.
Екся ж в паездцы суjДоjСывШысь, хі,
Нават іj с тою сясь3чк.

...ну, так хоть как, ЯК, наш новіньКі шрыфт?
Мы ш бо іхь стрець в Городыщь



Сярэдняя: 4.9 (16 галасоў)
Колькі мне?
                   Пад сорак маю.
Як працуецца?
                      Сяк-так...
Ды сяджу вось, разважаю:
І чаму я халасцяк?

Ростам – быццам ладнаваты.
Нос – у меру. Рот – як рот.
Дык чаму ж даюць дзяўчаты
Ад варот мне паварот?

Стася?.. Ёй прызнаўся прама.
Стасю моцна я любіў...
Нават помню, дзвесце грамаў
Ёй «падушачак» купіў.

Быў і дома я ў каханкі.
Выпіў гляк і з’еў кумпяк.
Правяла мяне да ганка...
І чаму я халасцяк?

А яшчэ заваражыла...
Помню – во! – было дзяўчо.
Нат аднойчы палажыла
Мне галоўку на плячо.

Ёй кажу пяшчотна гэтак:
«Слухай, ты ж не бервяно?!»
А яна – купі ёй кветак,
Намякае на кіно.

На дармоўку, бач ты, цэліць.
Я ёй тут без лішніх фраз:
«Адгуляем перш вяселле,
А тады ўжо іншы сказ...»

А яна і адказала:
«Перш на горцы свісне рак...»
От дык ліха, от навала!
І чаму я халасцяк?

Хлопец з выгляду я – класны,
І наконт глуздоў – не ўрод.
Да дзяўчат я маю ўласны,
Свой, культурны падыход.

Падтрымаць умею марку,
Памятаю, шасцярым,
Пазнаёміўшыся ў парку,
Карткі з надпісам дарыў.

Трэба ж, гэтулькі адразу
Раніў сэрцаў – любата!..
І... ніводная адказу.
Ат, вядома, – цемната!

Я сяджу цяпер, бядую,
Разважаю, небарак,
Ды ніяк тут не дайду я:
І чаму я халасцяк?

Вось куплю пінжак у клетку
І з заклёпкамі штаны,
Безразмерныя шкарпэткі
І берэцік шыкаўны,

На плячо павешу «ФЭДа»,
У кішэні – «рок-н-рол»...
Пабягуць дзяўчаты следам –
Буду крочыць, як арол!

Паміж намі,
                 толькі свата
Па сабе цяпер знайду,
Сцеражыцеся, дзяўчаты, –
У сваты да вас прыйду!