Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Лічыльнікі

Ва усiх свой густ. Спрачацца можам...

Сярэдняя: 4.4 (61 голас)

Ва усiх свой густ. Спрачацца можам,
Iсцi да згоды пакрысе,
Але на тым, што ёсць прыгожа,
Часцей згаджаемся мы ўсе.

Што мерай вымярэння служыць?
Няма адзiнай меры тут.
Бывае так: сiвы, нядужы...
- Якi прыгожы! - кажа люд.

Глядзiшь - з нябёс не рваў ён зорак,
Маўчун, цiхоня цэлы век.
Мы ж прыглядаемся, гаворым:
- Якi прыгожы чалавек!

Бывае ж так - глядзiш, красуня
Размалявана, што бяда,
А хто спазнае, толькi сплюне
I адвярнецца, бо брыда!

Мы аб прыгожым заўжды марым,
Але да нас да ўсiх дайшло:
Прыгожыя - не толькi тварам,
А тыя, у кiм душы святло.



Замечательный стих!

Замечательный стих!

Максім Меркулаў

Прыгожыя - ня толькі тварам,
А тыя, ў кім душы святло.

Залатыя словы! Можа, вазьму іх эпіграфам для свайго наступнага верша.