Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вабіць аколіца...

Сярэдняя: 2 (1 голас)
Вабіць аколіца летняй пяшчотай, Сена паслаўся мурожны сувой. Што варажыць на рамонках употай? Веру – кахаеш! На сэрцы спакой. Сціплыя кветкі – Ахвяры гадання – Колькі я вас загубіў у жыцці, Каб да адзінага ў свеце кахання Блытанай сцежкаю ўрэшце дайсці! Думкі лагодна-шчымлівыя млеюць. Поўнямі кветкі прыгожа цвітуць. Хай варажэйкі мае ацалеюць – Для закаханых яшчэ пажывуць. Неспадзявана рамонкі зрываю – Зноў пра каханне дазнацца карціць! Вось запытаю І праўду пазнаю, Толькі пялёстачкі трэба злічыць… Цяжка пазбавіцца той завядзёнкі, Як насланнё!.. Ды ўваччу ўсё дрыжыць – Дрэнна драбнюткія бачу рамонкі, Мо, на сланечніках час варажыць?.. 2001 Air Jordan


Цудоўны верш!!!

Цудоўны верш!!!