Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іванка

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Гады вайны. Разруха. Бруд. Кліч хлопчыка аб дапамозе. Які адзін застаўся тут, На неабкатанай дарозе… Яго бацькоў даўно няма: Загінуў бацька ў палоне, Матуля, чыстая душа, У роспачы злягла на Доне. Малодшы брацік - Філімон - Памёр, калі хвароба ўзяла. Сястрычка Танечка ўжо год Байцоў на фронце лекавала. А вёску, дзе жылі яны, Ваўкі-фашысты зруйнавалі, І разам з хатамі лясы Чырвоным колерам палалі. Хлапчук схапіўся за падол Старой жанчыны, з ёю разам Ён цяжкі шлях вайны ішоў, З ёй ратаваўся іншым часам. Аднойчы ноччу, у вясну, Іванка ўскрыкнуў ад спалоху. Убачыў страшную разню. І збег у лес, надаўшы руху. Там сеў пад велізарны дуб, Застаўся ў поўнай адзіноце, Бо болей крочыць ён не мог - Ён апынуўся на балоце. Слязінкі капалі з вачэй. Бо разумеў, што часам згіне. Чаму вайна малых дзяцей Сама прадставіла магіле? Але Іванка - барацьбіт! Паспрабаваў пад ранак выйсці. Пабачыў, што народ забіт, І кінуўся ў пошук выйсця. Ужо доўга крочыў цераз лес, Не бачыўшы зусім жывога, Пакуль заўважыў ён здалёк Фашыста, хлопца маладога. Падумаў - ратаванне тут! Але ж ён страшна памыляўся. Хоць з віду добры, унутры - бруд. Тут выстрал дробязна раздаўся. Зусім не дрыгнула рука Пачырванелага забойцы. У вачах у хлопчыка сляза, І кліч матулькі звыш: "Не бойся!" Ужо сэрца кінула свой стук, Але ж засталася навекі Там пляма, што з варожых рук Вайною мерлі дзеці. Дзеці! Гады вайны.Разруха. Бруд. Няма жальбы аб дапамозе Дзіцяці, згубленага тут, На неабкатанай дарозе... Nike Tiempo Legend VI FG