Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Век пражыць — не поле перайсці...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Век пражыць — не поле перайсці,
А такому падлягаць іспыту:
На каменні зернем прарасці
I — зняможанаму ўстаць з нябыту.

Дзень наш неабдымны — сведчу я,
I да нас прыходзіць круталоба.
Музыка — у кожнага свая,
I свая — у кожнага аздоба.

Ды кароткі ён — хоць надтачы:
Многа зробіш — болей застаецца.
Іскрай перад порахам начы
На бікфордавым шнуры віецца.

Полымя не пераняць рукой —
Цень да небасхілу дабягае.
I не зробіш, каб магла такой
Паўтарыцца раніца другая.

He здзіўляешся зусім — о не! —
Калі грымне безахвярны выбух:
Новы дзень засвеціцца ў акне
Сонечнымі блікамі на шыбах!