Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верасень

Яшчэ не ацэнена

Ў вераснi дзецi мае нарадзiлiся
Ў вераснi вежы Нью-Ёрку звалiлiся
Ў вераснi вынiкi часта падводзiм
Але пад Богам аднолькава ходзiм

Мысль за гарамi, а смерць за плячамi
Божа, што станецца з беднымi намi
Мы угнявiлi цябе – ты прaбач нас
I aдхiлi зло рукою нябачнай

Божа, малюся я вечарам, ранкам
Крыху сцiшы ты балючую рану
Ты мiласэрны, ты наймагутны
Выпрамi крыху шлях наш пакутны

Ах, як да шчасця сэрца iрвецца
Як яно ў марах пра лепшае б’ецца
Выйду – гукаю, шчасця шукаю
Толькi не знаю, ў якiм яно краi

Бачу – iзноў журавы адлятаюць
Ix я спытаў бы, яны гэта знаюць
Але высока яны, ўжо высока
Вось i згубiла ў небе iх вока

(Вунь на сасне прамiльгнула вавёрка
Падае з неба попел Нью-Ёрку)