Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вербачка над рэчанькай.

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

(Як боль і памяць аб Чарнобыльскай бядзе)
тэкст песні
1
Вербачка над рэчанькай плача пад дажджом -
Засланіла непагадзь белы свет плашчом...
Слёзы льюцца горкія, капаюць у плынь -
Плача свет над Прыпяццю і ракой Гарынь.
2
Сонейка жалобнае свеціць тут даўно,
Спяць крыжы Чарнобыля красавіцкім сном,
Зорачкі-ліхтарыкі з болем у вачах -
Твары ў небе, тварыкі - незгасальны жах…
3
Дзе ж ты вецер-вольніца? Прылятай хутчэй!
Высушы ўсе слёзанькі з прыпяцкіх вачэй,
Праясні наўкола свет, хмары пражані,
Каб не ведаў край мой бед, зелянеў у руні...
4
Песеньку жалобную людзям праспявай,
Каб Чарнобыль помнілі, красавік той, май,
Каб не запіцоўвалі землю ў бетон
Дзе яе, знямоглае, раздаецца стогн…
5
Выюць псы здзічэлыя, лісы і ваўкі,
Могілкі замшэлыя ва ўсе бакі...
Дай нам Божа розуму - не хаваць сябе,
Быць заўжды цвярозымі ў сваёй сяўбе...

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115080405982

Песня "Вербачка над рэчанькай" - https://www.chitalnya.ru/work/1560318/