Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верш, напісаны за паўгадзіны да таго, як нічога не здарылася

Сярэдняя: 3.6 (16 галасоў)

вы ведаеце? не? а я ведаю
дакладней я здагадваюся пра гэта
я здагадваюся што хутка адбудзецца нешта
але пакуль ня ведаю што
я ляжу на ложку няголены апрануты
я страшна стаміўся ад усяго гэтага
я думаю што ўсё яшчэ можа пайсці
па-іншаму
пры адной умове
трэба навучыцца не быць
мудаком
нармальны чалавек!
вось вяршыня да якой трэба цягнуцца
прыклаўшы ўсе сілы
волю і спрыт
о, як бы мне хацелася навучыцца быць ім
нармальным чалавекам
не баяцца натоўпаў стадыёнаў начных клубаў
чэргаў у гіпермаркеце
палюбіць аўтамабілі і захапляцца
выдатнымі літымі дыскамі
і выдатнаю падвескаю
перадужаць агіду
ад галівудскага кіно каб
мець магчымасць пабалбатаць
пра новы фільм у кампаніі
навучыцца у рэшце рэшт
зарабляць грошы *ляцкія грошы грэбаныя паперкі
яны любяць гэтакіх
пранырлівых хлопцаў
з развітою драпежнай сківіцай
і велізарнымі
як вёслы
кісцямі рук
вы напэўна
сустракалі гэтых хлопцаў
яны як правіла
зусім неадукаваныя
ня ведаюць хто такі
Арыстоцель або Капернік
нічога не чулі пра
фенаменалогію і сінэргетыку
не адрозняць эксгібіцыяністаў ад
экспрэсіяністаў
але
яны дакладна скажуць
колькі каштуе ваш далькажык
толькі што на яго зірнуўшы
яны ведаюць па імёнах
амаль усіх таксістаў у горадзе
усе што вы купляеце яны купяць
у тры разы танней
працуючы памагатым адміністратара рэстарана
або да прыкладу прадаўцом-кансультантам у краме
моднага адзення
такі хлопец
прымудраецца зарабляць да ста даляраў у дзень
левага прыбытку
невядома якім чынам
паспрабуйце абвесці яго вакол пальца
вы зразумееце што кружыце
вакол яго рукі
такі павук
гадоў у сорак мае ўласную
фірму альбо краму
альбо эшчэ што-небудзь
але абавязкова штосьці мае
а я не такі
таму
ляжу на ложку
як апошні зломак
як апошняе гаўно
і думаю
ці адбудзецца нарэшце
што-небудзь
ці я проста здурэю ад усяго гэтага



не слухайце нікога. гэта

не слухайце нікога. гэта верш. вершы. бо ў іх душы на квадратны метр слова сэнсу больш чым у любой прозе.
кажуць, што каб пісаць, трэба пакутваць. ніхто не піша пра шчасце, ва ўсялякім выпадку не піша пастаянна. не бачу нічога ганебнага ў тым, каб выварочваць чытачу ў твар непрыемныя моманты.
гэта рэалізм. цікавы андэграўдны на мяжы вульгарызму рэалізм)

Дзякуй! Адзінае прыемнае і,

Дзякуй! Адзінае прыемнае і, відавочна, прафесійнае слова ў мой адрас на гэтым сайце...

Цімур, тое, што і як вы і

Цімур, тое, што і як вы і (вам падобныя), пішаце, - не паэзія, а звычайная проза, толькі напісаная формай верша. Выкіньце са свайго сэрца зайздрасць, нянавісць і эўрапэйскаць! Ведаеце, што ў Еўропе людзі не чытаюць такую вось "паэзію", бо яе няма. Людзей не падмануць гэткім усялякім "ананізмам", "гаўном", "гомасексуалізмам" і інш. "вобразамі". Павярніцеся да сонца, калі вы яшчэ здольны бачыць яго.

О, цікава, ня ведаў, што мяне

О, цікава, ня ведаў, што мяне тут каментуюць. Дзякуй за водгук, хоць і не згодны з Вамі, спадар (ыня) Госць, але ўсё роўна прыемна, што хтосці пачытаў мае вершы. Было б цікава з Вамі паспрачацца, калі б я ведаў вас, спадар (ыня) Госць, асабіста. Але ж Вы саромеецеся падпісвацца ўласным імем...

Сыне мой, я выхаваны(-а) на

Сыне мой, я выхаваны(-а) на савецкай класіцы.І хоць яна была сацрэалізмам і пад кантролем гэбістаў, але добра ў ёй было тое, што не дапускала да друку пошасць, вульгарызм, маты-пераматы і іншыя "вобразы", што захлынулі сягоння сучасную паэзію, у тым ліку і Вашу. Вы толькі пачніце зараз пісаць матамі, вульгарнасцю і іншай брыдотай - і Вам адразу пачнуць "дапамагаць" масоны-сатаністы: друкаваць, хваліць, даваць добрыя ганарары. Чаму? Таму што Вы станеце, не ўсведамляючы таго сам, паслугачом гэтых страшных цёмных сілаў, хоць і будзеце выкрываць зло, насілле і г.д.- але і сам такім чынам (вульгарнасцю, распустаю ...) станеце памнажаць зло. Пачытайце Панчанку. У яго ёсць маты? А публіцыстычныя едкія вершы Панчанкі аніколі не страцяць сваёй актуальнасці, будуць запатрабаваны грамадствам заўсёды. Адным словам, класіка - ёсць класіка. Цяпер наконт "герояў" Вашага верша. Не яны дрэнныя людзі, а ... капіталізм. Яны - звычайны прадукт капіталізма. Не ты - дык цябе. Нічога не змянілася за тысячагоддзі ў дацкім каралеўстве. А Пуцін жа і тысячы яму падобных - вельмі паважаныя людзі - крадуць у людзей міліярды. Дык хто большае зло на свеце: твае героі ці гэтыя "цэлебрыты"? Я хачу, каб вы, маладыя таленты, не страцілі душу. Знайдзіце сабе цікавую працу (з паэзіі ў наш час не пражывеш) і пішыце сумленнем, сэрцам - як Купала, Колас,Караткевіч, Барадулін,Аксёнчык. Памятайце: галоўнае не форма - змест. Што народзіцца, накіпіць ў сэрцы (змест)- тое само і выбера форму. Дабра, кахання Вам і поспехаў. К.

ВЕЕ ТОЛЬКІ "АДМОЎНАСЦЮ".НА

ВЕЕ ТОЛЬКІ "АДМОЎНАСЦЮ".НА ЖАЛЬ.