Веснавое...
***********************
Усмешка на твары,
Мімозы галінка.
Ты крочыш у мары
Вясною, дзяўчынка.
І сонейкам лашчыць
Цябе сакавік.
Наперадзе шчасце -
Адно на дваіх!
...З пакецікам з крамы
Бабуля спяшае...
Калісьці таксама
Была маладая.
І лашчыла сонейка
Вочы яе.
Цяпер гэтай ласкі
Ёй так не стае...
А ты зазірні
Ёй з лагодай у вочы,
Спаві яе дні
Ў каляровы вяночак.
І птушачкі ўмомант
Наўкол заспяваюць.
Ад добрага слова
Душа ажывае...
24.02 - 2015г.