Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вецер

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Не кантралюецца настрой.
Як ні жадай, ён будзе штучным.
Хоць праз здяйсненне ўласных мрой,
хоць праз вялікасць страты гучнай.

Пакуль не пройдзе пэўны час
асэнсавання пераменаў
настрой свайго табе не здасць
датэрмінова месца ў мэтах.

Мне так не хочацца хлусіць,
каб выдумляць сабе прычыну
на гэты раз перамяніць,
перарабіць настрой на шчыры.

Але ніяк. Усё дарма.
Мне зараз не перашкаджаюць.
Я дапішу партрэт слупа,
які нічога не жадаець.

Я задаволены сабой,
звычайны слуп сярод кватэры,
дзе столькі спраў чакаюць зноў,
што не хачу абраць іх шэрасць.

Якую назву напішу
дакладна зараз не адкажаш.
Вясёлка? - надта не ў дугу.
А проста дрэнна, - што ж спяваеш?

Павесяліцца б хоць краям,
хоць на мяжы паміж нядрэнным.
Я страціў веру ў свой падман.
А назву дам падману - «Вецер».
...

А потым быў звычайны дзень,
наступны тыдзень, месяц люты.
Аднойчы здейсніцца, павер,
жаданне змены шэрых будняў.