Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Водны мір.

Сярэдняя: 4.9 (86 галасоў)

Непагода…
Непагода…
Хмары засцяць свет бясконца…
І ўжо – неверагодна,
што калісьці будзе сонца…
Дождж не лье,
а дробна сыпле,
прамачыўшы ўсё навокал.
Шэра…
Сумна…
Мары зніклі…
І ўсё жыццё прамокла…
Ну, няма ніякай мочы!
-Жонка!
Рыбы мы, ці людзі?
Колькі ж нам,
як рыбам, мокнуць?
Прасвятлелі ў жонкі вочы:
-Мілы, сумрачацца хопіць…
Будзе сонца, любы,
будзе !

3 ліпеня 2011г.



Алег! Хораша напісана! З

Алег! Хораша напісана! З гэтага верша атрымалася б добрая песня! Застаецца толькі знайсці таго, хто пакладзе гэтыя радкі на музыку.
Таццяна Дз.

Таццяна,..вялікае

Таццяна,..вялікае дзякуй...
... а мне больш хочацца, каб Зміцер Вайц. праспяваў "Беларусь, мая матачка,...".
А на "Непагоду" я маркую,што мой сябра Алег Молчан напіша музыку...